Правільна!

Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях §52

  1. Коскамі выдзяляюцца пабочныя словы і канструкцыі, якія стаяць у сярэдзіне або ў пачатку сказа: безумоўна, бясспрэчна, вядома, канечне, зразумела, напэўна, сапраўды, праўда, пэўна, відавочна, відаць, здаецца, здавалася, мабыць, магчыма, можа, мусіць, няйначай, бадай, знаць, нябось, часам, бывае, бывала, як вядома, як відаць, па ўсім відаць, можа быць, чаго добрага, таго і глядзі, само сабой разумеецца і інш. Напрыклад:
  1. Не выдзяляюцца коскамі тыя словы, якія ўжываюцца ў ролі мадальнай часціцы або са значэннем прыслоўя і выражаюць сцвярджэнне, узмацненне: можа, няйначай, пэўна, напэўна, канечне, сапраўды, часам, бывае, бывала, бадай, бадай што, мо (усечаная форма слова можа) і інш., а таксама словы відаць, здавацца, якія ў сказе выступаюць выказнікам. Напрыклад:
  1. Выдзяляюцца коскамі спалучэнні слоў і сказы, якія маюць значэнне эмацыянальнай ацэнкі фактаў рэчаіснасці, а таксама перадаюць пачуццёвую рэакцыю на тыя факты, пра якія гаворыцца ў сказе: на жаль, на вялікі жаль, на шчасце, як на тое шчасце, на маё здзіўленне, як на тое ліха, як на грэх, як на тую бяду, хвароба на іх і інш. Напрыклад:
  1. Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, якія паказваюць на крыніцу паведамлення, на прыналежнасць выказанай думкі: па-мойму, па-твойму, па-ягонаму, па-вашаму, па-іхняму, маўляў, думаю, на мой погляд, з пункту гледжання (каго-небудзь), на думку (каго-небудзь), як вядома, як кажуць, як людзі кажуць, як той казаў і інш. Напрыклад:
  1. Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, якія перадаюць адносіны да спосабу выражэння думкі, матывацыю спосабу выказвання ці выбару стылістычных сродкаў мовы: адным словам, словам, што называецца, скажам, як гаворыцца, як гэта гаворыцца, інакш кажучы, карацей кажучы, уласна кажучы, прасцей кажучы, шчыра кажучы, не пры вас кажучы, праўдзівей сказаць, папраўдзе сказаць, так сказаць, з дазволу сказаць, я сказаў бы і інш. Напрыклад:
  1. Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, што выражаюць адносіны гаворачай асобы да слухача: бачыш (бач), прызнацца, кажаш, кажаце, ведаеш, ведаеце, разумееш, разумееце, паверце, выбачайце, даруйце, даруйце мне, калі ласка, калі хочаце ведаць, ці дасце веры, зрабіце ласку і інш. Напрыклад:
  1. Коскамі выдзяляюцца словы і спалучэнні слоў, якія служаць сродкамі сувязі асобных частак выказвання і ўказваюць на паслядоўнасць, абмежаванне, удакладненне, супастаўленне або аб’яднанне частак тэксту, на выражэнне выніку, заключэння і пад.: па-першае, па-другое, па-трэцяе і інш., першае, другое, трэцяе і інш., нарэшце, значыць, дарэчы, наогул, аднак, прынамсі, наадварот, з аднаго боку, з другога боку, у сваю чаргу, разам з тым, у прыватнасці, між іншым, між тым, да таго ж, такім чынам, галоўным чынам, па крайняй меры і інш. Напрыклад:
  1. Калі слова нарэшце не выконвае функцыі пабочнага слова і выражае часавае значэнне, то яно коскамі не выдзяляецца. Напрыклад:
  1. Спалучэнні слоў між тым, тым не менш, да таго ж, якія ўжываюцца ў пачатку сказа або другой часткі складанага сказа, выконваюць функцыю злучніка і коскай не аддзяляюцца. Напрыклад:
  1. Коскамі выдзяляюцца словы і спалучэнні слоў, якія не маюць уласна сінтаксічнага значэння і ўводзяцца ў сказ без якой-небудзь матывацыі: гэта, гэта самае, ну, вот, само сабой, знацца, значыцца, стала быць, так сказаць, брат ты мой, тудэма-сюдэма, каліна-маліна і інш. Напрыклад:
  1. Коскамі выдзяляюцца пабочныя словы і спалучэнні слоў, якія ўваходзяць у склад іншых пабочных ці ўстаўных сказаў, адасобленых зваротаў, удакладняльных ці іншых выдзеленых знакамі прыпынку частак сказа. Напрыклад:
  1. Калі пабочнае слова стаіць перад адасобленым зваротам, пабочным сказам або ўдакладняльнай канструкцыяй, то яно ўваходзіць у іх склад і коскай не аддзяляецца. Напрыклад:
  1. Паміж пабочнымі словамі, спалучэннямі слоў і сказамі, якія ідуць адно за адным, ставіцца коска. Напрыклад:
  1. Пабочныя словы, спалучэнні слоў і сказы аддзяляюцца коскамі ад папярэдніх злучнікаў, якія звязваюць члены сказа або часткі складанага сказа. Напрыклад:
  1. Злучнік а, калі ён складае адно цэлае з наступным пабочным кампанентам сказа, не аддзяляецца ад апошняга коскай: а можа, а магчыма, а значыцца, а між іншым, а па-другое. Напрыклад:
  1. Не аддзяляецца коскай ад пабочных кампанентаў узмацняльная часціца і. Напрыклад:
  1. Коска не ставіцца паміж пабочнымі словамі і часціцамі, якія да іх адносяцца і стаяць пасля іх. Напрыклад:
  1. Коскамі выдзяляюцца ўстаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы, якія выконваюць удакладняльную функцыю (тлумачэнні, заўвагі, дадатковыя звесткі і інш.). Напрыклад:
Запосціць
Адправіць