Коска пры зваротку §53
Коскамі выдзяляюцца звароткі ў пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа разам са словамі, якія адносяцца да іх.
Напрыклад:Сонца, умыйся расою на світальнай зары (А.Бялевіч).
Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!.. (Я.Купала).
Народ пранясе цябе, родная мова, святлом незгасальным у сэрцы сваім (М.Танк).
Дык уздымі свой голас-звон з глыбінь душы, пясняр свабоды (К.Буйло).
Відаць, па сур’ёзных справах да нас, Надзя? (М.Лынькоў).
Калі зваротак раздзяляецца на часткі іншымі словамі, то кожная з іх выдзяляецца коскамі.
Напрыклад:Ой ты, мая рыбка, спі, залатая!
Калі паміж звароткамі-паўторамі ёсць займеннік ты або вы, то ён адносіцца да першага зваротка і коска ставіцца пасля займенніка.
Напрыклад:Лета ты, лета прыгожа-квяцістае, колькі ты ўносіш аздобы з сабой! (Я.Купала).