Правільна!

Коска паміж аднароднымі членамі сказа §46

  1. Коскай раздзяляюцца аднародныя члены сказа, якія не звязаны паміж сабой злучнікамі. Напрыклад:
  1. Раздзяляюцца коскамі два або некалькі прыметнікаў-азначэнняў, якія адносяцца да аднаго і таго слова ў сказе і характарызуюць прадмет з аднаго боку, г.зн. называюць падобныя прыкметы аднаго прадмета. Напрыклад:
  1. Коскай аддзяляюцца аднародныя члены сказа, якія звязваюцца паміж сабой злучнікамі а, але, ды (у значэнні «але»), аднак, хоць, толькі і інш. Напрыклад:
  1. Коскай аддзяляюцца аднародныя члены сказа, якія звязваюцца пры дапамозе парных злучнікаў як … так і; не толькі … але (а) і; калі не … то (дык); хоць … але (а); хоць і не … затое (аднак); не то што … але і і інш. Напрыклад:
  1. Коскай аддзяляюцца адзін ад аднаго аднародныя члены сказа, якія звязваюцца пры дапамозе паўторных злучнікаў і … і, ды … ды, то … то, ні … ні, не то … не то, ці … ці, ці то … ці то, або (альбо) … або (альбо) і інш. Напрыклад:
  1. Калі паўторныя злучнікі і … і, ні … ні, то … то звязваюць словы як аднародныя часткі ўстойлівых (фразеалагічных) выразаў, то ў іх перад гэтымі злучнікамі коска не ставіцца. Напрыклад: і днём і ноччу, і туды і сюды, і смех і грэх, і смех і слёзы, і смех і гора, і скокам і бокам, і так і сяк, і так і гэтак, і тут і там, і вашым і нашым, і такі і гэтакі, і ў хвост і ў грыву; ні так ні гэтак, ні бэ ні мэ, ні сёе ні тое, ні з таго ні з сяго, ні ўзад ні ўперад, ні жывы ні мёртвы, ні рыба ні мяса, ні кала ні двара, ні даць ні ўзяць, ні многа ні мала, ні больш ні менш, ні адтуль ні адсюль, ні свет ні зара, ні стаць ні сесці, ні села ні пала, ні слуху ні духу, ні складу ні ладу, ні гневу ні ласкі, ні канца ні краю, ні сват ні брат, ні к сялу ні к гораду, ні ў кола ні ў мяла, ні ў пяць ні ў дзесяць, ні грозьбай ні просьбай, ні спору ні ўмалоту, ні дому ні лому; то скокам то бокам, то сюды то туды, то ўзад то ўперад, то тое то сёе, то так то сяк і інш.

  2. Не аддзяляюцца коскай два аднародныя члены сказа, якія звязваюцца паўторнымі злучнікамі, калі яны паводле сэнсу і інтанацыі ўтвараюць адзінства. Напрыклад:

  1. Коскай раздзяляюцца ўсе аднародныя члены сказа, калі папярэднія з іх звязаны паміж сабой без злучнікаў, а наступныя – пры дапамозе паўторнага злучніка і. Напрыклад:
  1. Калі паўторны злучнік і стаіць пасля першага аднароднага члена, перад злучнікам таксама ставіцца коска. Напрыклад:
  1. Коскай аддзяляюцца аднатыпныя пары аднародных членаў сказа, звязаных паміж сабой злучнікам і. (У сярэдзіне пар коска не ставіцца.) Напрыклад:
  1. Калі злучнік і звязвае больш як дзве пары аднародных членаў сказа, то перад ім ставіцца коска. (У сярэдзіне пар, звязаных паміж сабой злучнікам і, коска не ставіцца.) Напрыклад:
  1. Калі злучнік і звязвае неаднатыпныя пары аднародных членаў сказа, паміж імі коска не ставіцца. Напрыклад:
Запосціць
Адправіць