Правільна!

Спалучэнні галосных у запазычаных словах §9

  1. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца: паміж зычнымі – літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф, дамініён, Ліён, аксіёма, бібліёграф, Галакціён, Гесіёд, патрыёт, рацыён, радыёла, стадыён, бастыён; біяло́гія, бібліятэ́ка, геліятро́п, піяне́р, ажыята́ж, перыяды́чны, патрыяты́зм, акцыяне́рны, нацыяна́льны, рацыяналіза́тар; у пачатку слова – літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іо́н, іо́нны, Іо́сіф; Іані́чнае мора, іан́ійцы, іаніза́цыя, Іакага́ма, Іаркшы́р, Іашка́р-Ала́, Іаа́н.

  2. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца: пасля галосных – праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, раённы, маёр, Маёраў, Лаёла; маянэ́з, маяра́н, маяра́т, раяні́раванне; у пачатку слова – праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), ётацыя, ёдаформ, ёднаваты, ётаваны.

  3. Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіе́на, кліе́нт, аўдые́нцыя, арыента́цыя, абітурые́нт, кліенту́ра, іера́рхія, іе́на, іеро́гліф, Іерусалі́м, іерыхо́нскі.

  4. Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, праект, канвеер, траекторыя, Феербах, Маерава, фае.

  5. Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авія́цыя, лія́на, генія́льны, Ілія́да, энтузія́зм, фартэпія́на, піяні́ст, сацыялі́зм, сацыя́льны, варыя́нт, матэрыя́л, матэрыялі́зм, дыя́метр, дыяпазо́н, дыяфра́гма.

  6. Спалучэнне йа на пісьме перадаецца: пасля галосных і ў пачатку слова – праз я: раяль, пляяда, сакваяж, лаяльны, Савоя, Малая, Мая, ярус, яхта, ярд, яхант, ятаган; пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з – праз ья, пасля астатніх зычных – праз ’я: мільярд, мільярдны, кальян, мадзьяр, альянс, мільярдэр, саф’ян.

Запосціць
Адправіць