Правільна!

Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку §65

  1. Калі пытальнік, клічнік, кропка, шматкроп’е або коска ўжываюцца ў спалучэнні з працяжнікам, то працяжнік ставіцца пасля пералічаных знакаў прыпынку. Напрыклад:
  1. Калі пасля працяжніка стаяць словы, якія выдзяляюцца па адпаведных правілах коскамі (напрыклад, пабочнае слова), то коска перад ім апускаецца. Напрыклад:
  1. Коска і працяжнік ставяцца: перад словам, якое паўтараецца для таго, каб звязаць з яго дапамогай даданую частку складаназалежнага сказа, састаўную частку складаназлучанага ці частку простага сказа разгорнутай канструкцыі. Напрыклад:
  1. У канцы пытальных сказаў, якія вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй, спачатку ставіцца пытальнік, а потым – клічнік. Напрыклад:
  1. У канцы клічных сказаў, якія вымаўляюцца з пытальнай інтанацыяй, спачатку ставіцца клічнік, а потым – пытальнік. Напрыклад:
  1. Перад закрывальным двукоссем захоўваецца кропка, якая паказвае графічнае скарачэнне. Напрыклад:
  1. Калі перад закрывальным двукоссем стаіць пытальнік або клічнік, то коска ставіцца паводле кантэксту. Напрыклад:
  1. Пытальнік, клічнік і шматкроп’е ставяцца перад закрывальным двукоссем, калі яны адносяцца толькі да слоў, узятых у двукоссе; пасля закрывальнага двукосся гэтыя знакі ставяцца тады, калі адносяцца да ўсяго сказа, які заканчваецца словамі, узятымі ў двукоссе. Напрыклад:
  1. Калі перад закрывальным двукоссем стаіць пытальнік, клічнік або шматкроп’е, то яны паўторна не ставяцца пасля двукосся; неаднолькавыя знакі (калі яны патрабуюцца ў залежнасці ад характару адпаведных частак тэксту) ставяцца перад двукоссем і пасля яго. Напрыклад:
  1. У межах аднаго сказа коска, кропка з коскай, двукроп’е ці працяжнік ставяцца толькі пасля закрывальнай дужкі на месцы разрыву асноўнага сказа ўстаўной канструкцыяй. Напрыклад:
  1. Кропка, пытальнік, клічнік ці шматкроп’е ставяцца перад закрывальнай дужкай, калі яны адносяцца толькі да слоў, узятых у дужкі. Напрыклад:
  1. Пры спалучэнні пытальніка або клічніка са шматкроп’ем гэтыя знакі ставяцца на месцы першай або першай і другой кропак. Напрыклад:
  1. Пры спалучэнні шматкроп’я з коскай коска не ставіцца. Напрыклад:
  1. Перад шматкроп’ем можа ставіцца двукроп’е ці коска, калі ёсць неабходнасць паказаць пералік цытат, якія прыводзяцца не поўнасцю. Напрыклад:
  1. Калі ў пачатку або ў канцы цытаты (тое ж адносіцца і да простай мовы) сустракаюцца ўнутранае і знешняе двукоссі, то ў друкаваным тэксце яны павінны адрознівацца паміж сабой малюнкам (так званыя «елачкі» і «лапкі»), прычым знешняе двукоссе не павінна апускацца. Напрыклад:
Запосціць
Адправіць