Правільна!

Коска ў бяззлучнікавым сказе §57

  1. Коскай аддзяляюцца часткі складанага бяззлучнікавага сказа, якія па сэнсе і інтанацыйна звязаны паміж сабой.
    Напрыклад:
    Цвітуць лугі, жаўцее проса, уздымае жыта каласы (С.Грахоўскі).
    Неба сеяла цяпло, цёплы дожджык церушыў, у думках радасна было, беглі песні ад душы (Я.Купала).
    Ад зямлі да самых чубоў на дрэвах не было ніводнай галінкі, сляды ад усіх колішніх галінак даўно заплылі жывой смалою, згладзіліся, кара над імі самкнулася (В.Карамазаў).
Запосціць
Адправіць