Правільна!

Перадача акання і якання на пісьме

Перадача акання на пісьме §4

  1. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: домдамы́, мо́вамаўле́нне, цэ́глацагля́ны, шэптшапта́ць.

  2. Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара́, вада́, баранава́нне, ко́лас, хо́лад, бало́та, Бандарэ́нка, Ко́ханава, Ку́нцава, Гаме́р, Сакра́т, арганіза́цыя, педагагі́чны, электара́т, харэагра́фія, заало́гія. Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроўкрыві́крыва́вы, дро́выдрыво́тня, кро́шкакрышы́ць, бро́выбрыво́, громгрымо́тыгрыме́ць, бродбрысц́і, гло́ткаглыта́ць, бло́хіблыха́.

  3. У словах славянскага паходжання і запазычаных словах, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: стрэ́хістраха́, шэ́рышарэць, чэ́ргічарга́, крэмлькрамлёўскі, жэ́мчугжамчу́жына, арэ́ндаарандава́ць, майстэ́рняма́йстар. Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання – пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно́, Чарапаве́ц, Жамчу́жнікаў, Чарнышэ́ўскі, Шаўчэ́нка, Чалю́скін, лі́тара, транслітара́цыя.

  4. Перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах у ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі: у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: экано́мія, экза́мен, эква́тар, этажэ́рка, элеме́нт. Літара э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменава́ць, трохэлеме́нтны, квінтэсэ́нцыя; пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэто́н, Жэне́ва, Жэра́р, жэлаці́н, чэкме́нь, рэспу́бліка, рэфо́рма, Рэма́рк, рэкла́ма, рэа́ктар, рэві́зія, агрэга́т, рэжы́м, рэко́рд, рэе́стр, рэвалю́цыя, дэта́ль, гардэро́б, Дэтро́йт, Дэфо́, дэлега́т, дэманстра́цыя, о́рдэн, тэо́рыя, тэа́тр, тэлегра́ф, тэлефо́н, ветэра́н, ка́тэт, тэрмо́метр, тэарэ́ма, цэнтралі́зм, цэві́та.

  5. У запазычаных словах напісанне э і а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўніку: панэ́ль; але: шыне́ль.

  6. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шні́цаль, шпа́таль, мі́таль, фо́рталь, ка́рцар, грэ́йдар, лі́дар, камп’ю́тар, пэ́йджар, рэйсфе́дар, эспа́ндар, тэ́ндар, о́рдар, ме́неджар, фарва́тар, а́льма-ма́тар, кра́тар, прэсві́тар. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.

Перадача якання на пісьме §6

  1. Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: зе́млізямля́, зе́леньзялёны, се́м’ісям’я́, сёлысяло́, сёстрысястра́, вёслывясло́, вёскавяско́вы, е́лкаялі́на, е́здзіцьязда́, ёмкіямчэ́й, ёршярша́, лёнляно́к, мёдмядо́к, дзе́ньдзянёк, леслясны́, снегснягі́, ве́цервятры́, сце́нысцяна́, дзе́вяцьдзявя́ты, дзе́сяцьдзяся́ты, семсямна́ццаць, во́семвасямна́ццаць, цецеруко́ўцецяру́к, перане́сціперанясу́. У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селяні́н, зеляні́на, вестуны́, лесніќі, векаве́чны, верацяно́, нерухо́мы, безупы́нны, во́зера, ве́села, во́сем, за́едзь, вы́светліць, вы́ехаць, во́сень, це́мень, дзевятна́ццаты, дзесятко́вы.

  2. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялы́нічы, Лемяшэ́вічы, Алякса́ндр, Сярге́й, Бялі́нскі, Няхо́да, дзяжу́рства, калянда́р, яфрэ́йтар, сяржа́нт, Яршо́ў, Яфі́м.

  3. Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: геро́й, Гера́сім, кера́міка, кефі́р, Херсо́н.

  4. Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, не ідзе, не спыніць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынікаў, не без работы. Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няха́й, нясто́мна, няшта́тны, бязме́жны, бязлю́дны, бяско́нца; але: непісьме́нны, безупы́нны, безапеляцы́йны, бескары́сны, беспаваро́тны.

  5. Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: ві́цязь, су́вязь, за́яц, яравы́, вяза́ць, за́вязь, по́вязь, мяккава́ты, цягаві́ты, цяжкава́ты, святкава́ць, ме́сяц, по́яс, па́мяць, дзе́вяць, дзе́сяць, ты́сяча, Бе́сядзь, Пры́пяць; япру́кяпрука́, япруко́вы; ядло́вецядлаўцо́вы.

  6. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (ро́ўнядзь, бо́язь, дро́бязь) і дзеясловаў (ла́яць, ве́яць, се́яць, ка́шляць, ба́яць, му́ляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (ла́янка, ве́ялка, се́ялка).