Лічэбнікі §37
-
Пішуцца разам: складаныя колькасныя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з’яўляюцца -дзясят, -сце, -ста, -сот: шэсцьдзясят, дзвесце, трыста, пяцьсот; складаныя парадкавыя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з’яўляюцца -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы і інш.: пяцідзясяты, трохсоты, двухтысячны, сямімільённы, пяцімільярдны, двухсотпяцідзесяцівасьмімільённы і інш.
-
Асобна пішуцца састаўныя колькасныя, парадкавыя і дробавыя лічэбнікі: сто дваццаць пяць, трыццаць тры, тысяча пяцьсот адзін, сто дваццаць пяты, трыццаць трэці, тысяча пяцьсот першы, два з паловай, пяць з чвэрткай, тры пятыя, пяць дзясятых, сем сотых.
-
Пішуцца праз злучок: парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі, пры спалучэнні іх з канчаткамі, часткамі канчаткаў, састаўнымі часткамі ў выглядзе слоў: 25-ы, на 10-м км, 31-га, 10-мільённы, 18-мільярдны; лічэбнікі, напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: восем-дзевяць гадоў, дзве-тры гадзіны, сёмае-восьмае стагоддзе, 2-3 гады.
-
Ставіцца працяжнік: у складаных і састаўных лічэбніках прыблізнага ліку: праз трыццаць пяць – трыццаць сем гадоў, 50–60-я гады; пры ўмоўным пералічэнні: артыкулы 2–7, 1–10 класы.