Правільна!

Літары о, ё §2

  1. Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк, ко́лас, мо́ва, до́ўга, по́суд, аро́л, шо́лах, плячо́, даро́га, разго́ртваць, дапамо́га, дадатко́ва, жніво́, дэпо́, во́дар, о́канне, о́да, о́птам, о́рдэн, о́фіс, о́пера, Об, Орша, Омск, Обнінск, Осла, Оксфард, Орск, То́кіа, Ватэрло́а.

  2. Літара ё пішацца пад націскам: лёс, вёска, сёстры, цёмны, цёплы. Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапіры́н, ёта́цыя, ётава́нне.

  3. Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна. Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з’яўляецца злучальнай галоснай: радыебіяло́гія, радыеакты́ўнасць, радыеметры́чны, радыеізато́п і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяме́трыя, радыяхі́мія, радыяло́гія, радыягра́фія.

Запосціць
Адправіць