Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках §66
-
Коска, кропка з коскай, двукроп’е і кропка ставяцца пасля лічбы або зорачкі, якія з’яўляюцца знакамі-паказальнікамі спасылкі (каб указаць, што спасылка адносіцца да пэўнага слова ці групы слоў): …¹, або …²; або …*: або …**.
-
Пытальнік, клічнік, шматкроп’е і двукоссе ставяцца перад знакам спасылкі (лічбай ці зорачкай): …?¹ або …!² або …»*.
-
Пасля знака спасылкі (лічбы ці зорачкі), які размешчаны за двукоссем, кропка захоўваецца: …»¹. або …»**.