Правільна!

Правілы пастаноўкі двукосся §63

У адрозненне ад пунктуацыйных знакаў (кропкі, коскі і інш.), двукоссе як спецыфічны знак мае іншае прызначэнне – служыць асобым спосабам выдзялення слоў, спалучэнняў слоў, сказаў, тэксту. Тым не менш ужыванне двукосся па традыцыі разглядаецца ў раздзеле «Пунктуацыя».
  1. У двукоссе бяруцца словы, якія ўжыты ў іранічным сэнсе або ў якім-небудзь асобым, незвычайным значэнні. Напрыклад:
  1. У двукоссе бяруцца назвы: ганаровых званняў, некаторых ордэнаў і медалёў: ганаровае званне «Народны паэт Беларусі», ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь», ордэн «За службу Радзіме», медаль «За адвагу», але: ордэн Маці, медаль Францыска Скарыны; літаратурных твораў, навуковых прац, газет, часопісаў, рубрык, спектакляў, танцаў, музычных твораў, карцін і пад.: паэма «Сымон-музыка», раман «Людзі на балоце», камедыя «Паўлінка», манаграфія Л.М.Шакуна «Словаўтварэнне», газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Полымя», спектакль «Несцерка», песня «Александрына», народны танец «Бульба», опера «Кастусь Каліноўскі», сюіта «На Палессі», карціна «Абаронцы Брэсцкай крэпасці»; прадпрыемстваў, устаноў, вытворчых аб’яднанняў, станцый, санаторыяў, гасцініц, кінатэатраў і іншых арганізацый: адкрытае акцыянернае таварыства «Камунарка», рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскі трактарны завод», установа «Рэдакцыя газеты «Рэспубліка», гасцініца «Еўропа», кінатэатр «Радзіма», установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», станцыя метро «Няміга»; марак машын, вытворчых, кандытарскіх, парфумерных вырабаў і пад.: «Ніва», «Волга», «Опель» (аўтамабілі); «Ласунак», «Мінскі грыльяж» (цукеркі); «Лясны ландыш» (духі).

  2. У двукоссе не бяруцца назвы, у склад якіх уваходзяць словы імя, памяці. Напрыклад: Калгас імя Гастэлы. Алея памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

  3. У двукоссе бяруцца словы іншых часцін мовы, што выступаюць у ролі назоўнікаў. Напрыклад:

Запосціць
Адправіць