Правільна!

Правілы пастаноўкі дужак §62

  1. У дужкі бяруцца ўстаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы, якія аб’яднаны з асноўным сказам сэнсавай сувяззю і служаць у якасці заўваг, удакладненняў і пад. Напрыклад:
  1. У дужкі бяруцца словы і спалучэнні слоў (разам з адпаведным знакам прыпынку), якія выражаюць рэакцыю, адносіны слухачоў да чыёй-небудзь прамовы, выказвання, рэплікі. Напрыклад:
  1. У дужкі бярэцца прозвішча аўтара або прозвішча аўтара і крыніца (назва твора), з якой прыводзіцца цытата. Напрыклад:
  1. Пасля цытаты, непасрэдна за якой у гэтым жа радку ў дужках змяшчаецца спасылка на аўтара або на аўтара і крыніцу (г.зн. перад адкрывальнай дужкай), захоўваецца адпаведны знак прыпынку – пытальнік, клічнік або шматкроп’е. Напрыклад:
  1. Калі ж спасылка на аўтара ці на аўтара і крыніцу змяшчаецца асобна ўнізе пад тэкстам, тады ў канцы тэксту (цытаты) ставіцца кропка ці іншы адпаведны знак прыпынку (пытальнік, клічнік, шматкроп’е) і спасылка ў дужкі не бярэцца. Напрыклад:
  1. У дужкі бяруцца рэмаркі аўтара ў драматургічным творы. Напрыклад:
  1. Пасля ўстаўной канструкцыі (перад закрывальнай дужкай) ставіцца пытальнік, клічнік або шматкроп’е, якія патрабуюцца кантэкстам, а кропка не ставіцца. Напрыклад:
Запосціць
Адправіць