Правілы пастаноўкі кропкі з коскай §59
- Кропка з коскай ставіцца паміж адносна незалежнымі састаўнымі часткамі сказа, якія аб’ядноўваюцца ў адзін складаны сказ без злучнікаў, а самі часткі разгорнутыя і (або) маюць свае знакі прыпынку. Напрыклад:
- Кропка з коскай ставіцца паміж часткамі складанага сказа, якія звязваюцца паміж сабой: далучальнымі злучнікамі але, толькі, аднак, усё ж, тым не менш і інш., асабліва калі гэтыя часткі разгорнутыя і (або) маюць свае знакі прыпынку. Напрыклад:
- Перад злучнікам а кропка з коскай ставіцца толькі ў тым выпадку, калі састаўныя часткі, якія звязваюцца гэтым злучнікам, разгорнутыя і маюць свае знакі прыпынку. Напрыклад:
- Кропка з коскай ставіцца паміж развітымі аднароднымі членамі, калі пры адным з іх ёсць коскі. Напрыклад:
- Кропка з коскай ставіцца паміж разгорнутымі даданымі часткамі складаназалежнага сказа, падпарадкаванымі адной і той жа галоўнай, калі паміж даданымі няма злучальнага злучніка, асабліва калі ў сярэдзіне такіх даданых ёсць свае даданыя часткі. Напрыклад:
- Кропка з коскай ставіцца паміж групамі адносна незалежных састаўных частак бяззлучнікавага сказа, а таксама паміж групамі даданых частак, якія адносяцца да адной галоўнай. Напрыклад:
- Кропка з коскай ставіцца ў канцы рубрык пералічэння, калі яны не з’яўляюцца самастойнымі сказамі, але дастаткова разгорнутыя і (або) маюць свае знакі прыпынку. Напрыклад: