Коска пры словах і спалучэннях слоў, якія ўдакладняюць або абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе §51
- Коскамі выдзяляюцца акалічнасці, выражаныя словамі і спалучэннямі слоў са значэннем месца, часу, спосабу дзеяння і інш., якія стаяць побач і ўдакладняюць, канкрэтызуюць ці ўзмацняюць сэнс папярэдніх слоў, што маюць больш шырокае значэнне. Напрыклад:
- Калі другая акалічнасць мае больш шырокае значэнне, чым папярэдняя, то яна не ўдакладняе, а толькі паясняе папярэднюю і коскамі не выдзяляецца. Напрыклад:
- Калі другая акалічнасць у адносінах да папярэдняй мае больш вузкае значэнне, але па сэнсе і інтанацыйна не выдзяляецца, то паміж імі коска не ставіцца. Напрыклад:
- Калі ў сказе стаяць побач адна за адной тры і больш акалічнасці, з якіх наступная ўдакладняе папярэднюю, але апошняя не мае ўдакладняльнага значэння, то пасля яе коска не ставіцца. Напрыклад:
- У творах мастацкай літаратуры і ў перыядычным друку пры выдзяленні ўдакладняльных акалічнасцей з узмацняльным значэннем часам ужываецца працяжнік. Напрыклад:
- Коскамі выдзяляюцца акалічнасці, выражаныя словамі і спалучэннямі слоў, якія ўдакладняюць, падкрэсліваюць значэнне папярэдняга прыметніка, займенніка і інш. Напрыклад:
- Коскамі выдзяляюцца спалучэнні слоў і асобныя словы, якія ўдакладняюць або абмяжоўваюць, выдзяляюць ці ўзмацняюць сэнс папярэдніх ці наступных слоў, далучаючыся да іх непасрэдна або пры дапамозе выразаў у тым ліку, у тым ліку і, апрача (апроч), акрамя, амаль, за выключэннем, галоўным чынам, па прозвішчы (па мянушцы і інш.), гэта значыць, так званы, або, ці (у значэнні «гэта значыць»), асабліва, нават, напрыклад, як, у прыватнасці, і ў прыватнасці, і прытым і інш. Напрыклад:
- Калі спалучэнні слоў з апрача, акрамя і іншымі маюць пры сабе ўзмацняльную часціцу і, то яны звычайна коскамі не выдзяляюцца. Напрыклад: