Правільна!

Коска пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах §50

  1. Коскай выдзяляюцца акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, незалежна ад іх месца ў сказе. Напрыклад:
  1. Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія з’яўляюцца ўстойлівымі выразамі, коскамі не аддзяляюцца. Напрыклад:
  1. Выдзяляецца коскамі акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем пры дзеяслове-выказніку. Напрыклад:
  1. Акалічнасці, выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі, не адасабляюцца і не выдзяляюцца коскамі, калі стаяць пасля дзеяслова-выказніка і сваім значэннем набліжаюцца да прыслоўя спосабу дзеяння ці часу. Напрыклад:
  1. Перад злучнікам і, які звязвае дзве акалічнасці, выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі або дзеепрыслоўнымі зваротамі, а таксама прыслоўем з дзеепрыслоўем, коска не ставіцца, як пры аднародных членах сказа. Напрыклад:
  1. Калі акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, знаходзіцца паміж аднароднымі дзеяслоўнымі выказнікамі, звязанымі злучнікам і, то яны выдзяляюцца коскамі без злучніка. Напрыклад:
  1. Не аддзяляецца коскай акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, перад якой стаіць узмацняльная часціца і. Напрыклад:
  1. Калі спалучальны злучнік, што звязвае два аднародныя дзеяслоўныя выказнікі, стаіць паміж адасобленымі акалічнасцямі, выражанымі дзеепрыслоўнымі зваротамі ці адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія адносяцца да розных выказнікаў, то коска ставіцца перад злучнікам і пасля яго. Напрыклад:
  1. Калі акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам або адзіночным дзеепрыслоўем, стаіць пасля злучніка ці злучальнага слова, якое звязвае часткі складанага сказа, то яна аддзяляецца коскай без гэтага злучніка. Напрыклад:
  1. Выдзяляюцца коскамі акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўным зваротам, і адзіночнае дзеепрыслоўе ў пазіцыі пасля злучніка а, які звязвае два аднародныя дзеяслоўныя выказнікі з супрацьлеглым значэннем. Напрыклад:
  1. Калі злучнік а па сэнсе непасрэдна звязаны з акалічнасцю, выражанай дзеепрыслоўем, тады пасля яго коска не ставіцца. Напрыклад:
  1. Акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, пры якіх стаяць часціцы толькі, нават, разам з імі аддзяляецца коскай. Напрыклад:
  1. Калі адасобленая акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, звязана з астатняй часткай сказа злучнікамі нібы, як бы, быццам і інш., то коска ставіцца перад адпаведным злучнікам. Напрыклад:
  1. Пры адасобленай акалічнасці, выражанай дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным зваротам, замест коскі можа ставіцца працяжнік, калі дзеепрыслоўе выразна выдзяляецца сэнсава. Напрыклад:
  1. Выдзяляецца коскамі акалічнасць, выражаная назоўнікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі насуперак, у адпаведнасці, са згоды і іншымі са значэннем прычыны, умовы, уступкі, спосабу дзеяння. Напрыклад:
  1. Коскамі выдзяляюцца інфінітыўныя звароты, калі яны далучаюцца да выказніка пры дапамозе злучнікаў каб, для таго каб, з тым каб, замест таго каб і інш. Напрыклад:
  1. Не выдзяляецца коскамі інфінітыўны зварот з каб, калі ён уваходзіць у пытальную сінтаксічную канструкцыю з пачатковым што: Што каб пайсці ў адпачынак? А што каб сказаць? А што каб запрасіць іх у госці? і інш.

  2. Коскамі могуць выдзяляцца акалічнасці, выражаныя прыслоўямі або прыслоўнымі зваротамі, што адносяцца да выказніка і маюць значэнне заўвагі. Напрыклад:

Запосціць
Адправіць