Правільна!

Коска пры адасобленых азначальных зваротах і словах §49

  1. Коскамі выдзяляюцца: дапасаваныя азначэнні, выражаныя дзеепрыметнікавымі і прыметнікавымі словазлучэннямі, што стаяць пасля назоўніка, які паясняюць. Напрыклад:
  1. Дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, адзіночныя і з паясняльнымі словамі, адасабляюцца і выдзяляюцца коскамі і ў тым выпадку, калі пры іх займеннік адсутнічае, але падразумяваецца: Заняты думкамі, [я] і не заўважыў, як надышоў вечар.

  2. Калі да аднаго назоўніка або займенніка ў сказе адносяцца некалькі адасобленых азначэнняў, выражаных дзеепрыметнікавымі і прыметнікавымі словазлучэннямі або адзіночнымі азначальнымі словамі, то яны раздзяляюцца коскамі як аднародныя члены сказа. Напрыклад:

  1. Не адасабляюцца і не выдзяляюцца коскамі дапасаваныя азначэнні, выражаныя адзіночнымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, што стаяць пасля назоўніка, які паясняюць і з якім утвараюць адно сэнсавае цэлае. Напрыклад:
  1. Не выдзяляюцца коскамі дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрыметнікамі (з паясняльнымі словамі або без іх), якія пры цеснай сувязі з дзеясловам становяцца іменнай часткай выказніка. Напрыклад:
  1. Адасабляюцца і выдзяляюцца коскамі: недапасаваныя азначэнні, выражаныя назоўнікамі ва ўскосных склонах (з паясняльнымі словамі і без іх), з прыназоўнікамі і, радзей, без прыназоўнікаў. Напрыклад:
  1. Выдзяляецца коскамі прыдатак да назоўніка або асабовага займенніка, які ёсць або падразумяваецца ў папярэднім сказе ці ў частцы складанага сказа:
Запосціць
Адправіць