Правільна!

Правілы пастаноўкі кропкі §42

  1. Кропка ставіцца ў канцы закончанага апавядальнага сказа:
  1. Калі ў канцы апавядальнага сказа ў дужках указваецца аўтар або даецца пашпартызацыя, то кропка ставіцца пасля дужак:
  1. Пасля слоў і сказаў, якія з’яўляюцца загалоўкамі да тэкстаў, папер рознага прызначэння, а таксама кніг, карцін, фільмаў і іншых твораў, пасля надпісаў на шыльдах кропка не ставіцца. Калі ж загаловак, назва або надпіс складаюцца з двух або некалькіх сказаў, то кропка пасля апошняга сказа не ставіцца:
  1. Кропкай звычайна аддзяляецца «назоўны тэмы» – назва прадмета, асобы ці з’явы, пра якую будзе ісці гаворка ў наступным тэксце. Напрыклад:
  1. Кропка ставіцца ў канцы пабуджальных сказаў, калі просьба ці пажаданне выказаны спакойным тонам, без клічнай інтанацыі. Напрыклад:
  1. Кропка ставіцца ў канцы складаных сказаў з ускосным пытаннем. Напрыклад:
  1. Кропка ставіцца пасля сцвярджальных ці адмоўных слоў-сказаў так, не і іх сінонімаў (ага, але, эге, ну, добра і інш.) пры адсутнасці клічнай або пытальнай інтанацыі. Напрыклад:
  1. Кропка ставіцца перад злучнікамі і, ды, а, але, аднак і інш., калі яны звязваюць паміж сабой самастойныя сказы. Напрыклад:
  1. Кропкай аддзяляюцца асобныя часткі выказвання пры парцэляцыі. Напрыклад:
  1. Кропка ставіцца ў канцы рубрык пералічэння, калі гэтыя рубрыкі з’яўляюцца самастойнымі сказамі. Паслядоўнасць пунктаў пазначаецца лічбамі з кропкай. Напрыклад:
  1. Кропка ставіцца пасля ўмоўных графічных скарачэнняў (акрамя стандартных скарочаных абазначэнняў метрычных мер): г. Мінск; в. Лебядзінец; г. Капыль Мінскай вобл.; але: 100 г, 5 см, 3 сек і інш. Калі ўмоўным графічным скарачэннем заканчваецца сказ, то ў канцы сказа другая кропка не ставіцца. Напрыклад:
  1. Кропкай аддзяляюцца назвы дзеючых асоб у драматургічных творах, калі гэтыя імёны запісваюцца ў адным радку з рэплікай. Напрыклад:
  1. Кропка ставіцца ў спасылках (у тым ліку і падрадковых) пры ўказанні на крыніцу цытаты пасля прозвішча аўтара, калі ўслед за ім ідзе назва твора гэтага аўтара. Напрыклад:
Запосціць
Адправіць